Калядуем ў дзіцячым садзе!

08.01.2024
Здаўна людзі з добрым словам праводзілі стары год, імкнучыся забыцца аб усіх сваіх няўдачах, бедах. Усё дрэннае пакідалі ў старым годзе, а сустракаючы Новы год, чакалі, што ён прынясе ім дабрабыт, выкананне жаданняў, багацце, добрых сяброў. Перад навагоднімі святамі юнакі і дзяўчаты прыбіраліся і хадзілі па дварах з песнямі ды прымаўкамі. Такія песні называліся калядкамі, а тыя, хто іх спяваў, – калядоўшчыкамі.

Сёння і ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята "Калядкі", якое стала ўжо традыцыйным. Кожны год дзеці старэйшай групы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы і адпраўляюцца калядаваць па дзіцячым садзе.

Свята "Калядкі" не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных свят і гулянняў.

Выхаванцы атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад радасці на цэлы дзень.