Патриотическое воспитание

ИНТЕРАКТИВНАЯ ПЛАТФОРМА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ смотреть здесь

Гражданско-патриотическое воспитание детей – это сложный педагогический процесс, в основе которого лежит развитие нравственных чувств.

   Дошкольное детство – благоприятный период для приобщения ребёнка к национальной культуре. Поэтому очень важно начинать воспитывать настоящего патриота своей Родины именно в этом возрасте, когда ребенок начинает интенсивно развиваться в социальном плане. Этот период по своим психологическим особенностям наиболее благоприятен для формирования патриотизма, так как для детей дошкольного возраста характерны

  • высокая восприимчивость,
  • легкая обучаемость,
  • безграничное доверие взрослым,
  • стремление подражать им,
  • эмоциональная отзывчивость и интерес ко всему окружающему.

  Целью патриотического воспитания является сформированность основ патриотизма как нравственного качества личности. Но это качество не возникает у людей само по себе. Придерживаясь принципа – от малого к великому, своевременное формирование у детей чувства патриотизма необходимо начинать с младшего дошкольного возраста с воспитания любви и привязанности к малой Родине: к самым близким людям – отцу, матери, дедушке, бабушке, к тому месту, где ребёнок родился, где находится его дом, улица, детский сад. Родина начинается с любви к той земле, на которой родился и живешь. Но просто любить родную землю недостаточно, необходимо знать историю, культуру, достопримечательности, заповедные уголки, то чем славится родной город – край знаменитых земляков. У ребенка должно появиться чувство национальной гордости за свою малую родину. Поэтому главной целью педагогов является воспитание гражданина, любящего и знающего свой город, край и все, что с ними связанно. Для достижения этой цели перед педагогами дошкольных учреждений ставится ряд задач:

- воспитание у ребенка любви и привязанности к своей семье, родному дому, земле, где он родился;

- формирование у дошкольников нравственных качеств личности через знакомство с историей и современностью родного города;

- формирование гражданской позиции и патриотических чувств к прошлому, настоящему и будущему родного края, гордости за свою малую родину;

- воспитание любви и уважения к своему народу, его обычаям, традициям;

- формирование основ экологической культуры, гуманного отношения ко всему живому через знакомство с природой родного края.

В работе по гражданско-патриотическому воспитанию дошкольников используются следующие методы:
1. Целевые прогулки.

2. Наблюдения.                                                                                                           

3. Рассказ, объяснения воспитателя в сочетании с показом нужных объектов и непосредственными наблюдениями детей.

4. Беседы с детьми о Республике Беларусь.


5. Использование детских художественных произведений, диафильмов, репродукций картин, иллюстраций (их рассматривание и обсуждение).


6. Разучивание с детьми песен, стихотворений, пословиц, поговорок, чтение сказок, прослушивание музыкальных произведений.


7. Привлечение детей к посильному общественно-полезному труду в ближайшем для детей окружении (труд на участке детского сада, совместный труд с родителями по благоустройству территории детского сада и т. д.).


8. Поощрение детей за инициативу и стремление самостоятельно поддерживать порядок в ближайшем окружении, за бережное отношение к общественному имуществу, за добросовестно выполненные поручения, за хорошее поведение в общественных местах.


9. Личный пример педагога, любящего свою работу, свою улицу, свой город, поселок и принимающего активное участие в общественной жизни (важно помнить, что мировоззрение педагога его взгляды, суждения, активная жизненная позиция самый сильный фактор воспитания). 

Успешность развития детей при знакомстве с родным городом, поселком станет возможной только при условии их активного взаимодействия с окружающим миром эмоционально-практическим путем, т.е. через игру, труд, обучение, разные виды деятельности, свойственные дошкольному возрасту.

    С этой целью с детьми организуются:

  • занятия,
  • игры,
  • беседы,
  • разные формы познавательной практической деятельности,
  • художественная деятельность,
  • праздники и развлечения;
  • труд;
  • образовательные услуги.

Воспитывая у детей любовь к малой родине, необходимо подвести их к пониманию, что их город – частица страны, поскольку во всех местах, больших и маленьких, есть много общего:

- повсюду люди трудятся для всех (учителя учат детей; врачи лечат больных; рабочие делают машины и т.д.);

- везде соблюдаются традиции: Родина помнит героев, защитивших ее от врагов;

- повсюду живут люди разных национальностей, совместно трудятся и помогают друг другу;

- люди берегут и охраняют природу;

- есть общие профессиональные и общественные праздники и т.д.

    Начиная работу по воспитанию любви к родному краю, педагог обязан сам его хорошо знать. Он должен продумать, что целесообразнее показать и рассказать детям.

   Содержание нравственно-патриотического воспитания детей дошкольного возраста отражено в учебной программе дошкольного образования. Акцентирует данное направление в образовательных компонентах образовательных областей «Ребёнок и общество», «Ребёнок и природа», «Искусство». Эффективному усвоению детьми знаний по данным областям содействует тематическое планирование, так как темы логически связаны между собой и составляют целостное представление о Родине. Культура малой Родины должна войти в сердце ребенка и стать неотъемлемой частью его души.

Гадавіна вызвалення Брэста

28.07.2023
Брэст адзначае 79-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
развернуть

Савецкімі войскамі 28 ліпеня 1944 года, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены горад Брэст. Аперацыю правялі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем маршала Канстанціна Ракасоўскага. У выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі завяршылася выгнанне ворага з тэрыторыі Беларусі.
Сёння, 28 ліпеня 2023, у 79-ю гадавіну вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад № 9 г.Брэста», на тэрыторыі якога велічна размешчана мемарыяльная дошка ў гонар маршала Канстанціна Ракасоўскага, прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак. У гэты святочны дзень, сумесна з выхаванцамі, работнікамі і ветэранамі працы Гуда «дзіцячы сад № 9 г.Брэста» была адроджана традыцыя штогадовага ўрачыстага ўскладання кветак да барэльефа палкаводца. Ганаровым запрошаным госцем стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Касатонаў в. ф.
Гэта паслужыць далейшаму годнаму захаванню гістарычнай памяці пра выдатных палкаводцах Вялікай Айчыннай вайны.

свернуть

Познавательная игротека ИЗУЧАЕМ ИСТОРИЮ И ТРАДИЦИИ БЕЛАРУСИ

Дзень Незалежнасці

03.07.2023
Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.
развернуть

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло мерапрыемства"я люблю сваю краіну". Хлопцы спявалі песні, чыталі вершы пра сваю Радзіму, танцавалі забіяцкую польку.

Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ўяўленняў у дашкольнікаў аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду.

Сёння Дзень незалежнасці для кожнага беларуса-напамін пра тое, якім коштам былі заваяваныя незалежнасць і свабода нашай дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай. Не павінны забыць, каб не паўтарылася зноў!

свернуть

Майстар-клас "Лялька Сарока"

04.04.2023
Як разнавіднасць народнага мастацтва цацка з`яўляецца адным з эфектыўных сродкаў фарміравання творчай актыўнасці асобы дзіцяці, яго эстэтычных уяўленняў. Створаная па строгіх канонах, выпрацаваных стагоддзямі, народная цацка разам з песнямі і казкамі, святамі і абрадамі з маленства выхоўвала ў дзяцей густ і пачуцце прыгажосці, закладвала падмурак разумення сувязі са сваім народам. Лялька з тканіны са старажытных часоў на Беларусі лічылася традыцыйнай цацкай, яна займае сярод усіх цацак асобнае месца.
развернуть

22 сакавіка- дзень вясенняга раўнадзенства, яшчэ у народзе яго называюць Саракамі і адзначаюць імяніны птушкі Сарокі. Свята прыходзіцца на дату царкоўнага дня памяці сарака Севасційскіх мучанікаў. Адным з этапаў свята была сустрэча птушак. Людзі верылі, што у гэты дзень прылятае большая палова птушак, якія нясуць на сваіх крылах цяпло і вясну. Напярэдадні свята выхаванцы , якія наведваюць гурток “Творчая майстэрня” ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №9 г. Брэста”, паказалі майстар-клас па вырабу лялькі Сарокі, якая абавязкова прынясе ўсім нам вясну. У працэсе творчай дзейнасці па вырабу лялькі Сарокі выхаванцы набылі не толькі навыкі, веды, вопыт, развілі свае канструктыўныя здольнасці, праявілі ініцыятыву але і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

ссылка на фотаальбом

свернуть

Гуканне вясны

05.04.2023
Гуканне вясны- яркае i самабытнае свята, якое да нашых дзен захавала сваю натуральнасць i жывасць, гэта свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.
развернуть

 Сёння ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Пад час свята выхаванцы з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi. Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі рознакаляровыя стужкі і папяровых птушак, якімі пазней ўпрыгожылі галінкі дрэў. Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга, і што вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час!!!

ссылка на фотоальбом

свернуть

Дзень роднай мовы

21.02.2023
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
развернуть

Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі,  знаёмымі. Штогод 21 лютага  ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне  Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў. Для дашкольнікаў была арганізавана кніжная выстава “ У гасцях  у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца  з беларускімі    казкамі, а некаторыя —  нават праінсцэніраваць. На працягу тыдня прайшло шмат цікавых  мерапрыемстваў, якія пашырылі веды  кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. На конкурсе вершаў, забаўлянак “Гучы, мая родная мова” дзеці так творча расказвалі вершы, што выбраць лепшага аказалася складана. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, “Грушка”,”Кірмаш”, слухалі і спявалі беларускія песні. Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё. У свяце прынялі ўдзел ветэраны працы ўстановы адукацыі. Мы спадзяёмся, што кожны прысутны на нашым мерапрыемстве памножыў тыя вечныя скарбы, скарбы душы сваёй.

свернуть

“Калядная казка”

06.01.2023
Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з дзяцінства, калі маленькі чалавек вельмі дапытлівы, хутка ўбірае ў сябе ўсе новае, знаеміцца з навакольным светам, паступова ўсведамляе сваю прыналежнасць да сям`і, групы аднагодкаў, народа, Радзімы. Змест патрыятычнага выхавання і развіцця нацыянальнай самасвядомасці будуецца на аснове ўяўленняў пра родны край і адносін да яго гісторыі, культуры, мовы.
развернуть

Таму ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №9 г. Брэста” асобую ўвагу надаюць арганізацыі актыўных відаў дзіцячай дзейнасці, у якой яны папоўняць асабісты вопыт для паспяховага пераноса ў жыцце рэальнае, на практыку. З гэтай мэтай музычны кіраўнік, выхавальнікі і выхаванцы ўстановы адукацыі  ладзілі вяселае зімовае свята з музыкай і блінамі “Калядная казка”

Сцэнарная распрацоўка  дазволіла цікава, самабытна правесці з выхаванцамі свята Каляды, зімовы фальклорны карнавал. Удзельнікі пераапрануліся Мядзведзем, Канем, Казой, вяселай Цыганкай і віншавалі гаспадароў і гасцей. У віншавальных песнях выказваліся пажаданні каб усе былі здаровыя, каб у хаце быў прыбытак, каб быў урадлівы і багаты надышоўшы новы год. Музычная зала была агорнута пачуццем захаплення, павагі, удзячнасці артыстам.

Наш вопыт сведчыць, што знаемства выхаванцаў з народнымі святамі далучае да культуры і спадчыны беларускага народа, дапамагае ўсведамляць сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю ў выхаванцаў беларускага маўлення.

свернуть

Літаратурная гасцеўня “Нам засталася спадчына”

22.12.2022

Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа выступае для нас духоўнай спадчынай. І яе мы мусім вывучаць уважліва і глыбока, з ранняга дзяцінства, каб не згубіць святое пачуцце ў жыцці і самім не згубіцца ў мітуслівай рэчаіснасці.  У гэтым годзе мы адзначаем 140 год з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Іх творчасць- гэта яркая старонка ў гісторыі беларускага народа.Таму педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізавалі для выхаванцаў літаратурную гасцеўню “Нам засталася спадчына”. Выхаванцы наведалі кніжную выставу твораў аўтараў, чыталі вершы класікаў беларускай літаратурыі і слухалі іх у выкананні педагогаў, дзяліліся ўражаннямі.

свернуть

"Дату эту помнит вся страна.."

22.06.2022
22 июня 1941 года - одна из самых печальных дат в истории Республики Беларусь - День памяти и скорби - День начала Великой Отечественной войны.
развернуть

В этот день педагоги и воспитанники учреждения образования "Ясли-сад № 9 г. Бреста" вспомнили и почтили минутой молчания эту войну, соотечественников и  родных  сражавшихся за Свободу Родины.

Сохранение исторической памяти - залог светлого и мирного будущего Беларуси. 

Тех кто знает прошлое и ценит настоящее родной страны - ожидает впереди большое и светлое будущее!

свернуть

“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”

04.03.2022

“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”- менавіта гэтымі словамі пачалося свята, якое ладзілі музычны кіраўнік, выхавальнікі і выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі  «Яслі-сад №9 г. Брэста».

 Масленіца-вяселае зімовае свята з музыкай і блінамі. Пасля доўгай і халоднай зімы людзі з нецярплівасцю чакаюць вясны, імкнуцца паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі.  Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам  вясна  ў падзяку прынясе свае  дарункі: багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех ў гаспадарчых справах.

Сцэнарная распрацоўка свята дазволіла цікава, самабытна правесці з выхаванцамі свята Масленіцы. Яны  з задавальненнем  спаборнічалі  ў гульнях «Перадай блін», «Гарлачык», «Мядзведзь і пчолы», «Ледзяныя фігуры»

Развіваючы творчы патэнцыял выхаванцаў праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі, выхоўваем гонар і павагу да роднага краю ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

свернуть

Падарожжа ў ганчарню

Сучаснае жыцце любой нацыі даказвае неабходнасць фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, выхавання патрыятычных пачуццяў з дашкольнага ўзросту.  Сення пытанні фарміравання ўяўленняў пра родны край і адносін да яго, зварот да традыцый беларускага народа, выкарыстанне  педагогамі сродкаў народнай педагогікі вельмі актуальна. Педагогі ўстановы адукацыі «Яслі-сад № 9 г. Брэста» не застаюцца у баку. Да Міжнароднага дня роднай мовы выхавальнікі арганізавалі  для выхаванцаў выставу вырабаў беларускага ганчарства.  Разам з буслікам Берасцейкай выхаванцы пабывалі ў гасцях у ганчара, дзе даведаліся пра работу майстра з глінай. Яны  змаглі параўнаць вырабы з гліны зробленыя ганчаром і на вытворчасці, памацаць гліну ў розным яе стане. Паназіраць за работай ганчара дапамаглі відэаролікі прадстаўленыя ў Дзіцячым атласе.

Выхаванне любові да Радзімы, далучэнне да традыцый і гісторыі беларускага народа з*яўляецца асноўнай задачай патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

свернуть
поделиться в: