“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”
04.03.2022“А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі”- менавіта гэтымі словамі пачалося свята, якое ладзілі музычны кіраўнік, выхавальнікі і выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №9 г. Брэста».
Масленіца-вяселае зімовае свята з музыкай і блінамі. Пасля доўгай і халоднай зімы людзі з нецярплівасцю чакаюць вясны, імкнуцца паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае дарункі: багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех ў гаспадарчых справах.
Сцэнарная распрацоўка свята дазволіла цікава, самабытна правесці з выхаванцамі свята Масленіцы. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў гульнях «Перадай блін», «Гарлачык», «Мядзведзь і пчолы», «Ледзяныя фігуры»
Развіваючы творчы патэнцыял выхаванцаў праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі, выхоўваем гонар і павагу да роднага краю ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.