“Калядная казка”

06.01.2023
Патрыятычнае выхаванне пачынаецца з дзяцінства, калі маленькі чалавек вельмі дапытлівы, хутка ўбірае ў сябе ўсе новае, знаеміцца з навакольным светам, паступова ўсведамляе сваю прыналежнасць да сям`і, групы аднагодкаў, народа, Радзімы. Змест патрыятычнага выхавання і развіцця нацыянальнай самасвядомасці будуецца на аснове ўяўленняў пра родны край і адносін да яго гісторыі, культуры, мовы.

Таму ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №9 г. Брэста” асобую ўвагу надаюць арганізацыі актыўных відаў дзіцячай дзейнасці, у якой яны папоўняць асабісты вопыт для паспяховага пераноса ў жыцце рэальнае, на практыку. З гэтай мэтай музычны кіраўнік, выхавальнікі і выхаванцы ўстановы адукацыі  ладзілі вяселае зімовае свята з музыкай і блінамі “Калядная казка”

Сцэнарная распрацоўка  дазволіла цікава, самабытна правесці з выхаванцамі свята Каляды, зімовы фальклорны карнавал. Удзельнікі пераапрануліся Мядзведзем, Канем, Казой, вяселай Цыганкай і віншавалі гаспадароў і гасцей. У віншавальных песнях выказваліся пажаданні каб усе былі здаровыя, каб у хаце быў прыбытак, каб быў урадлівы і багаты надышоўшы новы год. Музычная зала была агорнута пачуццем захаплення, павагі, удзячнасці артыстам.

Наш вопыт сведчыць, што знаемства выхаванцаў з народнымі святамі далучае да культуры і спадчыны беларускага народа, дапамагае ўсведамляць сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю ў выхаванцаў беларускага маўлення.

 

Остальные фото вы можете увидеть в нашей фотогалерее

поделиться в: