Майстар-клас "Лялька Сарока"
04.04.202322 сакавіка- дзень вясенняга раўнадзенства, яшчэ у народзе яго называюць Саракамі і адзначаюць імяніны птушкі Сарокі. Свята прыходзіцца на дату царкоўнага дня памяці сарака Севасційскіх мучанікаў. Адным з этапаў свята была сустрэча птушак. Людзі верылі, што у гэты дзень прылятае большая палова птушак, якія нясуць на сваіх крылах цяпло і вясну. Напярэдадні свята выхаванцы , якія наведваюць гурток “Творчая майстэрня” ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №9 г. Брэста”, паказалі майстар-клас па вырабу лялькі Сарокі, якая абавязкова прынясе ўсім нам вясну. У працэсе творчай дзейнасці па вырабу лялькі Сарокі выхаванцы набылі не толькі навыкі, веды, вопыт, развілі свае канструктыўныя здольнасці, праявілі ініцыятыву але і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.