Гуканне вясны

05.04.2023
Гуканне вясны- яркае i самабытнае свята, якое да нашых дзен захавала сваю натуральнасць i жывасць, гэта свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

 Сёння ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Пад час свята выхаванцы з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi. Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі рознакаляровыя стужкі і папяровых птушак, якімі пазней ўпрыгожылі галінкі дрэў. Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга, і што вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час!!!

ссылка на фотоальбом

поделиться в: